Беларуские, русские сочинения, произведений в сокращении, учебники, биографии всё самое лучшее
  Беларуская лит.
 » Сочинения
 » Краткие содержания
 » Биографии
 » Билеты 9 кл.
 » Билеты 11 кл.
 » Стихи по бел. лит.
  Беларуский язык
 » Учебник
  Русская лит.
 » Сочинения
 » Произведения в сокращении
 » Секреты написания сочинения
  Русский язык
 » Шпаргалки
 » Учебник
  Разное
 » Рефераты
 » Билеты по Физ-ре
 » История Беларуси
  Абитуриенту
 » ВУЗы РБ

Где вы живете?
Брест, область
Витебск, область
Гомель, область
Гродно, область
Минск, область
Могилев, область
Россия
Другая страна

Стихи для билетов к экзамену по белорусской литературе за 11 класс

Обмен электронных валют Ввод, вывод на банковские карты

11. Ф. Скарына "Юдзiф"

… Як ад нараджэння звяры,
што ходзяць у пустынi,
ведаюць ямы свае; птушкi,
што лятаюць у паветры,
ведаюць гнёзды свае;
рыбы, што плаваюць на моры i ў рэках,
чуюць вiры свае;
пчолы i тым падобныя бароняць вуллi свае,
– так i людзi, дзе нарадзiлiся i ўскормлены,
да таго месца вялiкую ласку маюць.

12. Я. Купала ("Спадчына")

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны,
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам.
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладзьбiшчы.
I ў белы дзень, i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзены,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Усяго Старонкай Роднаю.

13. Патрыятычная тэма

Алесь Вольскi "Паветраны шар"
Окэй тут усё окэй
Толькi дыхаць мне з кожным днём тяжэй
Паветра зусiм няма колькi не ўдыхай усё дарма
Глядзець на брудны горад i крэмзаць мэмуары
Няварта вачэй i няварта рук
I я гляджу на зоры i я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук
Падымi мяне па-над зямлёю
Падымi мяне ў светлы абшар
Падымi мяне над мiтуснёю
Падымi мяне паветраны шар
Ляцець над зямлёй ляцець
Бачыць гарады бачыць сто дарог
Ляцець—на мяне глядзець
Сумным позiркам будзе мой народ

14. Я. Колас "Новая зямля"

Вось як цяпер, перада мною
Устае куточак той прыгожа,
Крынiцы вузенькае ложа
I елка ўпары з хваiною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
У апошнi вечар расставання,
I бачу лес я каля хаты,
Дзе колiсь весела дзяўчаты
Спявалi песнi дружным хорам,
З работ iдучы позна борам.
Няслiся зыкi песень здольных,
У лясах раз-пораз адбiвалiсь,
I iм узгоркi адклiкалiсь,
I радасць бiла ў песнях вольных.
А хвойкi, елкi векавыя
Пад зыкi песень маладыя
Маўчком стаялi ў нейкай думе,
I ў iх цiхусенечкiм шуме
Няслось вячэрняя маленне
Угару, святое аддаленне.

15. П. Броўка "Пахне чабор"

Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор…
Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнымi зор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор, пахне чабор…
Год адзiнаццаць, а можы дванаццаць
Сэрцабалiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна преда мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор, пахне чабор…

16. А. Куляшоў

Спакойнага шчасця
не зычу нiкому:
Навошта грымотам
маланка без грому,.
Навошта ручай
без пякучае смагi,
Халодная ўвага,
не вартая ўвагi,
Жаданнi, што прагныя
крылы згарнулi,
Зязюля без лесу
i лес без зязюлi?

17. Iнтымная лiрыка

Юрка Голуб
Нас возера прысніла.
Нас возера вязло.
І літасці прасіла
Кляновае вясло.

Спакойная вада.
На беразе вуголле.
А нехта спіць, відаць,
У вопратцы на голлі.

Такі спакойны міг.
Зялёны вецер лета.
Сягоння верым мы
Яшчэ мацней, чым летась.

Які трывожны міг!
І войны...
І радзіны...
І як блізняты - мы
Пад сэрцам у Радзімы.

18. М. Багдановiч "Санет"

Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi,
Над хвалямi сiнеючага Нiла,
Ужо колькi год стаiць магiла:
У гаршку насення жменю там знайшлi.
Хоць зернейкi засохшымi былi,
Усё ж такi жыццёвая iх сiла
Збудзiлася i буйна ўскаласiла
Парой вясенняй збожжа на раллi.
Вось сiмвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я веру, бясплодна не засне.
А ўперад рынецца, маўляў крынiца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабiцца.

19. Сучасная паэзiя

Алесь Вольскi "Паветраны шар"
Окэй тут усё окэй
Толькi дыхаць мне з кожным днём тяжэй
Паветра зусiм няма колькi не ўдыхай усё дарма
Глядзець на брудны горад i крэмзаць мэмуары
Няварта вачэй i няварта рук
I я гляджу на зоры i я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук
Падымi мяне па-над зямлёю
Падымi мяне ў светлы абшар
Падымi мяне над мiтуснёю
Падымi мяне паветраны шар
Ляцець над зямлёй ляцець
Бачыць гарады бачыць сто дарог
Ляцець – на мяне глядзець
Сумным позiркам будзе мой народ.

20. Я. Колас ("Новая зямля")

Вось як цяпер, перада мною
Устае куточак той прыгожа,
Крынiцы вузенькае ложа
I елка ўпары з хваiною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
У апошнi вечар расставання,
I бачу лес я каля хаты,
Дзе колiсь весела дзяўчаты
Спявалi песнi дружным хорам,
З работ iдучы позна борам.
Няслiся зыкi песень здольных,
У лясах раз-пораз адбiвалiсь,
I iм узгоркi адклiкалiсь,
I радасць бiла ў песнях вольных.
А хвойкi, елкi векавыя
Пад зыкi песень маладыя
Маўчком стаялi ў нейкай думе,
I ў iх цiхусенечкiм шуме
Няслось вячэрняя маленне
Угару, святое аддаленне.

21. М. Танк

Паслухайце, вясна iдзе.
Звiнiць ў маiм акне жалеза.
З вiнтоўкай стражнiк ноч i дзень
Пiльнуе куст пахучы бэзу.

А ён расцвiў агнём гарыць,
Такiм пахучым мяккiм сiнiм
На дрот калючы на муры,
Як хустку полымя ускiнуў.

Я цiха разбудзiў другiх.
Ад слёз сiнелi вочы бэзам.
I недзе хруснула ў худых
Руках iржавае жалеза.

22. П. Панчанка "Мала сказаць: ненавiджу…"

Мала сказаць: ненавiджу,
Мала сказаць: прызнаю,
Бiцца за праўду – i выжыць,
Нiбы салдат у баю.
Дрэннаму – не пакарыцца,
Добрае – не празяваць.
З добрай хлуснёй не мiрыцца,
З буйнай хлуснёй ваяваць.
Гэтым бы i кiравацца…
Толькi зло i хлусня
Хiтра маскiравацца
Вучацца спрытна штодня.
Нехта i подлы, i хiжы
Клятву паўторыць тваю:
З ворагам бiцца – i выжыць,
Нiбы саладат у баю.

23. А. Гарун "Ты мой брат…"

Ты мой брат каго зваць Беларусам
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так i вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў i ад прадзедаў, браце,
Гэты скарб нам адзiн захаваўся
У сялянскай аграбленнай хаце
Толькi ён незабраны астаўся.

Ў старыну Беларус, не падданы,
Гаспадарыў,быў сам над сабою
I далёка у свеце быў званы
За лiтоўскай i ляшскай зямлёю.

Але час прамiнуў, i нядоля
На народ , як бы камень, звалiлась
Беларуская слава i воля
Адышла , адцвiла, закацiлася.

24. Перыяд ВАВ (М. Танк)

Паслухайце, вясна iдзе.
Звiнiць ў маiм акне жалеза.
З вiнтоўкай стражнiк ноч i дзень
Пiльнуе куст пахучы бэзу.

А ён расцвiў агнём гарыць,
Такiм пахучым мяккiм сiнiм
На дрот калючы на муры,
Як хустку полымя ускiнуў.

Я цiха разбудзiў другiх.
Ад слёз сiнелi вочы бэзам.
I недзе хруснула ў худых
Руках iржавае жалеза.

<<Назад Далее>>

***********
- Доктор, меня мучает бессонница! - Примите слабительное. - И я от него усну? - Hет, но по крайней мере вам будет чем заняться.
***********
НурророtоmоnstrоsеsquiрреdаliорНоbiа - патологическая боязнь произнесения длинных слов.
***********
Нашими учеными разработан луноход, отбирающий пробы грунта у американцев.

Белоруские сочинения » Русские сочинения » Учебники по белорусскому и русскому языках » Биографии белорусских авторов



Rambler's Top100 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования Белый каталог-рейтинг NOX.belruss.com

  Общение
 › Знакомства
 › Гостевая книга
  Юмор

SMS-ки на любой вкус

^ Прикольные SMS^
 › Анекдоты
 › Приколы от Фоменки
  Разное
 › О проекте
 › Статистика сайта
 › Обмен ссылками
 › Наши банеры
  Наши партнеры
 › X-Bomba.narod.ru
 › Nox.belruss.com
Знакомства, общение, эротические фото

Copyright © 2005-2010 BelRuss.com All rights reserved